25 красавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэты вірус паглынуў усю нашу сям'ю»: дачка памерлага менчука адказала на хамства Лукашэнкі

35
«Гэты вірус паглынуў усю нашу сям'ю»: дачка памерлага менчука адказала на хамства Лукашэнкі

Пасля гібелі бацькі яна пачула, што ў такіх выпадках кажа дыктатар.

4 красавіка ў Менскай інфекцыйнай лякарні памёр 69-гадовы былы супрацоўнік Нацыянальнага банка Юрый Восіпаў. У яго была пнеўманія, выкліканая вірусам COVID-19.

У гэтай жа установе ляжаць з аналагічным дыягназам дачка і жонка мужчыны. Яны знаходзяцца ў цяжкім стане і пагадзіліся на эксперыментальнае лячэнне прэпаратамі ад малярыі.

Журналісты «Радыё Свабода» пагаварылі з дачкой Юрыя Ганнай.

Ганна вельмі папрасіла перадаць усім, каб сур'ёзна паставіліся да каранавірусу:

«Спачатку таксама думала, што гэта не страшней, чым звычайны грып. Але гэта не так, людзі. Гэта вельмі цяжкі вірус, які паглынуў усю нашу сям'ю. Па сабе бачу: калі хвароба перайшла ў цяжкую стадыю, гэта вельмі сур'ёзна. Лячэнне - гэта хімія. Таблеткі такія, што баліць жывот, печань. Вельмі цяжка. Відавочна, што патрэбны карантын. Але нават калі яго няма, я заклікаю ўсіх берагчы сябе і не выходзіць з дому. Я чула, што пра памерлых кажа Лукашэнка. Нельга такое казаць. У 70 гадоў амаль ва ўсіх букет хвароб - гэта і анкалогія, і сэрца, і іншыя хваробы. У нас жыццё такое».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках