29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пададзеныя ўжо 60 тысяч заявак на фінансавую падтрымку ад уладаў

1
У Польшчы пададзеныя ўжо 60 тысяч заявак на фінансавую падтрымку ад уладаў

Гэта азначае суму на больш чым 6,5 мільёна еўраў.

Міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малёнг паведаміла, што на 3 сакавіка пададзеныя 60 000 заявак на фінансавую падтрымку ў рамках праграмы «Антыкрызісны шчыт». Міністр адзначыла, што многія заяўкі датычацца субсідый для захавання працоўных месцаў. Толькі да вечара 2 сакавіка было атрымана заявак на больш чым 6000 работнікаў на агульную суму, большую за 30 мільёнаў злотых (больш за 6,5 млн еўраў), паведамляе «Радыё Польшча».

Міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі заявіла, што цяпер не адзначана сур'ёзных наступстваў ад каранавірусу на рынку працы: «1-2 красавіка ў Польшчы колькасць беспрацоўных павялічылася на 6300 чалавек. Адначасова зняліся з уліку 3500 беспрацоўных».

Марлена Малёнг мяркуе, што асноўныя негатыўныя наступствы пандэміі каранавірусу на рынку працы яшчэ выявяцца найбліжэйшым часам.

Паводле апошніх звестак Цэнтральнай статыстычнай управы Польшчы, у лютым беспрацоўе ў Польшчы склала 5,5 адсотка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках