18 красавiка 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Віцебскам адбылася ўспышка каранавірусу

7
Пад Віцебскам адбылася ўспышка каранавірусу

Людзей звозяць у віцебскія лякарні.

У Шумілінскім раёне ў двух чалавек тэставанне выявіла наяўнасць каранавірусу, абодва - жыхары райцэнтра, піша сайт news.vitebsk.cc.

Жыхароў Шуміліна з дыягнаставаным COVID-19 шпіталізавалі ў адну з лякарняў Віцебска, паведаміла галоўная санітарная лекарка раёна Крысціна Афанасьева.

Да кантактаў 1-га ўзроўню медыкі аднеслі 6 чалавек, якія ізаляваныя ў медустановы вобласці, падрыхтаваныя для прыёму такіх людзей.

Акрамя таго яшчэ 52 чалавекі ў Шуміліне абвешчаныя кантактамі 2-га ўзроўню, яны знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках