29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфекцыяніст: Каранавірус шукае і знаходзіць месцы збору людзей

6
Інфекцыяніст: Каранавірус шукае і знаходзіць месцы збору людзей
ФОТА: LETA

Работнікі лякарняў павінны быць максімальна абароненыя.

У той час, калі людзі імкнуцца выконваць рэжым сацыяльнага дыстанцыявання, вірус шукае і знаходзіць месца, дзе доўга разам знаходзіцца мноства людзей, напрыклад, лякарні, прытулкі, пансіянаты, турмы, войска, напісаў у Twitter галоўны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Латвіі Уга Думпіс. Пра гэта паведамляе delfi.lv

«Абмежаванне захворвання ў такіх абставінах з'яўляецца асабліва складаным, таму важна, каб работнікі такіх месцаў максімальна мабілізаваліся», - адзначыў інфекцыяніст.

За апошні час стала вядома аб некалькіх выпадках выяўлення захворвання Covid-12 у латвійскіх лячэбных установах, пансіянатах і ў прытулку.

Напрыклад, у латвійскім анкалагічным цэнтры гэта захворванне падцверджанае ў двух пацыентаў, двух лекараў і аднаго работніка.

Па стане на раніцу суботы, 4 красавіка, у Латвіі інфекцыя пацверджаная ў 509 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках