25 красавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сотні студэнтаў медуніверсітэта закрылі ў інтэрнаце

46
У Менску сотні студэнтаў медуніверсітэта закрылі ў інтэрнаце

Там пацвердзіўся выпадак каранавірусу.

Студэнты будуць заставацца на карантыне ў інтэрнаце не менш за 14 дзён. Сваякі перадаюць ім ежу. Заняткі будуць праходзіць праз skype і zoom.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі студэнты, якія цяпер пражываюць у інтэрнаце №10 у студэнцкай вёсцы каля станцыі метро «Пятроўшчына». Гэтую інфармацыю таксама пацвярджаюць выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

«Раніцай у суботу (4 красавіка) нам паведамілі, што наш факультэт пераходзіць на дыстанцыйнае навучанне», - сказаў праз тэлефон студэнт Ігар, заблакаваны ў інтэрнаце.

Са слоў студэнта, хуткая дапамога з'явілася каля інтэрната раніцай.

«Людзі ў абмундзіраванні загружалі чалавека ў капсулу. У нас ёсць пацверджаны выпадак каранавірусу», - сказаў Ігар.

Усіх суседзяў па блоку забралі, як кантактаў першага ўзроўню. Іншым студэнтам проста забаранілі пакідаць інтэрнат. Таксама як персаналу і адміністрацыі.

Цяпер немагчыма выйсці з інтэрната, нават у краму. Студэнтам могуць прыносіць ежу родныя і знаёмыя.

«Пакеты з ежай і цыдулкамі пакідаюць у вестыбюлі на першым паверсе, паміж двума шэрагамі дзвярэй», - сказаў Андрэй, яшчэ адзін студэнт з 10-га інтэрната.

Праз гучную сувязь пытаюцца, каму патрэбная медыцынская дапамога

Яшчэ раней у 10-м інтэрнаце былі блокі, дзе студэнты знаходзіліся ў самаізаляцыі. Былі кантакты 2-га ўзроўню і студэнты з вострымі рэспіратарнымі захворваннямі.

«Гэта было зроблена хутчэй для заспакаення суседзяў па блоку», - кажа Андрэй.

На вахце лекар, які правяраў ізаляваных студэнтаў.

«Цяпер праз гучную сувязь абвясцілі: тэлефануйце на вахту, калі вам дрэнна, да вас прыйдзе лекар і праверыць», - кажа Андрэй.

Колькі студэнтаў цяпер у інтэрнаце, невядома. Ён разлічаны амаль на тысячу чалавек, але некаторыя студэнты з'ехалі на выходныя.

На вуліцу не выйсці, крама з прадуктамі прыедзе ў сераду

Таксама інтэрнат БДМУ №4 закрыты праз знойдзены выпадак каранавірусу. Гэта 5-павярховы будынак на вуліцы Лермантава. Ён закрыты яшчэ з вечара пятніцы. Са слоў студэнтаў з гэтага інтэрната, да нядзелі з кожнага паверха выпускалі па некалькі чалавек на вуліцу. Яны выносілі смецце і набывалі прадукты. Але на сёння ім забаронена выходзіць на вуліцу.

«Сказалі, што ў сераду прыедзеце крама з прадуктамі з універсітэта. У нас няма сталовай, як у 10-м інтэрнаце», - сказала адна са студэнтак.

Перадаюць ежу сваякі і знаёмыя.

Як будуць праходзіць заняткі

З 6 красавіка ўсе заняткі будуць праводзіцца дыстанцыйна. Лекцыі ў Медыцынскім універсітэце скасавалі раней. Некаторыя выкладчыкі ўжо перайшлі на дыстанцыйнае навучанне. Але на мінулым тыдні былі адкрытыя навучальныя корпусы медыцынскага ўніверсітэта, і там былі праведзеныя заняткі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках