24 красавiка 2024, Серада, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Лібіі памёр ад каранавіруса

Экс-прэм'ер Лібіі памёр ад каранавіруса
ФОТА: AP PHOTO/ANDREW BURTON

Махмуд Джыбрыль трапіў у лякарню з каранавіруснай інфекцыяй 27 сакавіка.

Былы прэм'ер-міністр Лібіі Махмуд Джыбрыль памёр ад каранавіруснай інфекцыі ў адной з егіпецкіх лякарняў. Пра гэта паведаміла егіпецкае выданне Al Youm As Sabi (пераклад - gordonua.com).

67-гадовы лібійскі палітык трапіў у шпіталь 27 сакавіка. Са звестак выдання, Джыбрыль таксама меў праблемы з сэрцам.

Джыбрыль быў прэм'ер-міністрам Лібіі з сакавіка да кастрычніка 2011 года, пасля зрынання рэжыму Муамара Кадафі. У апошнія гады ўзначальваў лібійскую партыю "Альянс нацыянальных сіл".

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Са звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Гопкінса на 5 красавіка, агульная колькасць інфікаваных у свеце перавысіла за 1,2 млн, з іх больш за 252 тысяч ачунялі, 66,5 тысяч памерлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках