29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Найбліжэйшыя тыдні ЗША перажывуць самы цяжкі час з моманту пачатку пандэміі

Трамп: Найбліжэйшыя тыдні ЗША перажывуць самы цяжкі час з моманту пачатку пандэміі
ФОТА: GETTY IMAGES

Колькасць смерцяў ад COVID-19 павялічыцца.

Найбліжэйшыя два тыдні ў Злучаных Штатах чакаецца павелічэнне колькасці ахвяр каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта 5 красавіка заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, піша Reuters (пераклад - gordonua.com).

Паводле ягоных слоў, краіна перажыве "самыя цяжкія два тыдні пандэміі".

Трамп падкрэсліў, што Злучаныя Штаты набліжаюцца "да жахлівага часу". "Магчыма, мы ніколі не бачылі нічога такога. Можа быць, толькі падчас Першай або Другой сусветнай вайны", - сказаў ён.

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Са звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Гопкінса на 5 красавіка, агульная колькасць інфікаваных у свеце павялічылася за 1,2 млн, з іх больш за 252 тысячы ачунялі, 66,5 тысяч памерлі.

У ЗША на сёння пацверджана 312 тысяч выпадкаў COVID-19 (тыдзень таму ў Штатах было блізу 100 тысяч хворых), памерлі больш за 8,5 тысяч чалавек, ачунялі больш за 15 тысяч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках