18 красавiка 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску прадаюць моркву па $32 за кілаграм, перац - па $6

38
Фотафакт: У Менску прадаюць моркву па $32 за кілаграм, перац - па $6

Цэны ў крамах, якія здзіўляюць.

У Беларусі прыкметна выраслі кошты некаторых імпартных прадуктаў. Сярод іх - лімоны, імбір, часнок, перац. Пры гэтым кошты працягваюць расці. Да прыкладу, у адной з гандлёвых сетак лімон у пятніцу каштаваў амаль 10 рублёў, а цяпер - на 2 рублі больш. Tut.by сабраў падборку коштаў, якія выклікаюць здзіўленне.

У адной з гандлёвых сетак у Менску прадаюць галандскую мытую моркву па 82,5 рубля за кілаграм. У рэгіёнах такую ж моркву можна знайсці па 75,9 рубля. Пры гэтым у продажы ёсць беларуская морква ў межах 60-80 капеек.

З нашай інфармацыі, кошт імбіру даходзяць да 36 рублёў за кілаграм. Яшчэ ў сакавіку кілаграм каштаваў 7-8 рублёў. Часнок яшчэ зусім нядаўна прадавалі па 6-8 рублёў за кіло, цяпер за яго просяць да 17 рублёў. Лімоны таксама значна выраслі ў кошце. У канцы сакавіка іх прадавалі па 3,5-4,5 рубля, а цяпер кошты даходзяць амаль да 17 рублёў.

Кошт свежага перцу даходзіць амаль да 16 рублёў за кілаграм.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках