24 красавiка 2024, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі паступова спыняецца планавая стаматалагічная дапамога

14
У Беларусі паступова спыняецца планавая стаматалагічная дапамога

З суботы можна разлічваць толькі на экстранае лячэнне.

Менскія стаматалогія перастае надаваць планавую дапамогу пацыентам. З суботы 4 красавіка можна разлічваць толькі на экстранае лячэнне, паведамляе «Белсат». Як будуць працаваць лекары ў новых умовах?

З панядзелка - за свой кошт

У пятніцу 3 красавіка ў тэлеграм-канале NEXTA з'явіўся загад камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама. Стаматолагаў заклікаюць спыніць планавую медыцынскую дапамогу, а прымаць пацыентаў толькі ў экстраных сітуацыях.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

У суботу 4 красавіка такую ж аб'яву вывесілі ў 5-й менскай стаматалагічнай паліклініцы. У рэгістратуры нам паведамілі, што ў суботу пацыентаў з талонамі яшчэ прымалі, але надалей дапамога прыпыняецца.

У прыватнай гутарцы адна з лекарак адзначыла, што большасць стаматолагаў адправілі ў адпачынак за свой кошт. Пакуль што мінімум на тыдзень.

Іншая лекарка, якая працуе ў адной са сталічных стаматалагічных паліклінік, распавяла, што «ёй давядзецца месяц пабыць гультаінай». Паводле ейных слоў, у паліклініцы пакінулі некалькі лекараў на змену, усім астатнім прапанавалі або ўзяць адпачынак, або сысці за свой кошт.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ/BELSAT.EU

«Каранавірус вельмі ўдарыў па фінансах стаматолагаў»

Такія захады абвешчаныя не толькі ў Менску. Гарадзенскія стаматолагі кажуць, што ў іх з панядзелка таксама прыпынілі планавы прыём.

«Працуем пераважна з вострым болем, але з панядзелка. Звычайныя прыёмы, магчыма, будуць ужо прыпыненыя. Працаваць застануцца толькі хірургі. Стаматолагі і фельчары могуць за ўласны кошт сыходзіць у адпачынак хоць цяпер. Калі пацыенту сапраўды вельмі балюча, мы будзем дапамагаць. Але калі лекар зразумее, што чалавек імітуе боль - у прыёме будзе адмоўлена», - распавёў стаматолаг-хірург, які працуе ў адной з дзяржаўных стаматалагічных клінік ў Гародні.

«Прыватнікі сыходзяць на карантын, разумеючы, якую небяспеку можа несці каранавірус. Мы працуем у блізкім кантакце з пацыентам, а таму, калі барані божа ў пацыента будзе COVID-19, то ён перадасца і стаматолагу. Вядома, сітуацыя моцна закранула бізнэс, карантын яшчэ больш падкосіць фінансавы бок прыватных стаматолагаў. Але што зробіш, я не магу рызыкаваць здароўем старых бацькоў, жонкі і дзіцяці», - тлумачыць стаматолаг з Гарадзенскага прыватнага кабінета.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ/BELSAT.EU

У раённых цэнтрах пакуль што нікога за свой кошт не адпраўляюць. Лекарка, якая працуе ў невялікім райцэнтры Менскай вобласці, паведаміла, што з панядзелка ім рэкамендуецца абмежаваць планавую дапамогу.

«Але мы не можам камусьці адмовіць у дапамозе. За свой кошт нікога не адпраўлялі. У панядзелак пайду на працу як звычайна», - распавядае яна.

ФОТА: REUTERS STAFF/REUTERS/FORUM

Стаматалогія і COVID-19

Праз спецыфіку сваёй прафесіі стаматолагі шмат працуюць са слізістымі пацыентаў, таму не менш за іншых лекараў рызыкуюць заразіцца COVID-19.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках