19 красавiка 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія фірмы задарма шыюць маскі медыкам

25
Менскія фірмы задарма шыюць маскі медыкам
Фото: kp.by

Медыцынскія маскі сталі дэфіцытным таварам, у аптэках не заўсёды можна іх знайсці.

Найперш у масках маюць патрэбу лекары, і беларускія прадпрымальнікі наважылі ім дапамагчы. Так, да менскай стылісткі і ўладальніцы атэлье Кацярыны Гардзеевай, якая задарма шыла для ўсіх ахвочых ахоўныя маскі, звярнуліся па дапамогу, піша kp.by.

- Да нас звярнулася адразу некалькі медыцынскіх устаноў. І заяўкі ад лекараў да нас паступаюць дагэтуль, - расказала Кацярына. - Медыкі самі нам прывезлі некалькі рулонаў марлі, папрасілі пашыць маскі з пэўнай колькасцю столак. Прывезлі ўзор - паводле яго мы цяпер і шыем. Да серады нам трэба адправіць чатыры тысячы масак у адну менскую лякарню.

СТЫЛІСТКА КАЦЯРЫНА ГАРДЗЕЕВА РАЗАМ СА СВАІМІ СУПРАЦОЎНІЦАМІ ШЫЕ МАСКІ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ МЕДЫКАЎ. ФОТА: ФЭЙСБУК.

Кацярыне і ейнаму калектыву цяпер дапамагаюць валанцёры. Паводле ейных слоў, маскі яны шыцьмуць і прыватным асобам, але цяпер у прыярытэце медыкі.

- Мы ахвочыя працаваць, пакуль здатныя гэта рабіць. Час цяпер не самы радасны, але людзі аб'ядналіся. Радуе, што прадпрымальнікі хоць нешта спрабуюць рабіць. Я такога душэўнага яднання не памятаю. Гэта варта і файна, - кажа Кацярына.

Маскі з тканіны прадаюць ад 1,51 да 20 рублёў

Тых, хто стаў шыць шматразовыя маскі на продаж, ужо нямала. Далучыліся нават блогеры! Нагледзець сабе ахоўную маску можна і ў буйных беларускіх вытворцаў. Так, у інтэрнэт-краме гандлёвага дома "Файбэртэк" можна купіць шматразовыя баваўняныя маскі. Кошт за штуку - 1,51 рубля.

Кампанія Mark Formelle вырабіла трыкатажныя маскі з цытатамі пісьменнікаў і пацешнымі прынтамі. Каштуюць яны да 5 рублёў 99 капеек за штуку. У апісанні маскі гаворыцца, што яна "прыдатная для выкарыстання з мэтай прафілактыкі захворванняў дыхальных шляхоў, што перадаюцца паветрана-кропельным шляхам".

ТРЫКАТАЖНЫЯ МАСКІ З ЦЫТАТАМІ РАСЕЙСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ ВЫРАБІЛА БЕЛАРУСКАЯ КАМПАНІЯ. ФОТА: MARKFORMELLE.BY

Ёсць крамы, дзе пакупнікам маскі даюць у падарунак з кожным набыткам. Так, напрыклад, робяць у менскай краме LSTR Adziennie.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках