29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Менск – Берасце затрымалі на дзве гадзіны праз смерць пасажыра

40
Цягнік Менск – Берасце затрымалі на дзве гадзіны праз смерць пасажыра

(aбноўлена) Малады чалавек пасінеў і яму стала цяжка дыхаць.

Учора блізу дзясятай вечару цягнік Менск – Берасце стаў на станцыі Аранчыцы прыкладна на гадзіну.

Чытач даслаў тэлеграм-каналу «Баста!» відэа.

Дар'я, якая ехала ў Берасце гэтым маршрутам, расказала Onliner, што хлопцу з суседняга вагона стала дрэнна. Прыехала хуткая і забрала маладога чалавека.

– Я ехала ў плацкарце, на станцыі Аранчыцы (гэта прыкладна 80 км ад Берасця) паднялася нейкая паніка. Правадніцы пачалі бегаць туды-сюды і шукаць медсястру. Я сядзела насупраць хлопца, ён перапісваўся з аднагрупніцай – яна сядзела насупраць гэтага маладога чалавека, якому стала дрэнна. Напісала, што ён пасінеў і яму стала цяжка дыхаць. Увогуле, у Аранчыцах мы затрымаліся на цэлую гадзіну, – расказвае Дар'я.

Паводле словаў дзяўчыны, супрацоўнікі БЧ пыталіся ў пасажыраў, хто едзе з перасадкай, але не папярэджвалі, на колькі затрымаецца цягнік. Проста сказалі, што чалавеку стала дрэнна.

Як паведамляе tut.by, уратаваць хлопца не атрымалася – хлопец памёр.

Паводле факту смерці юнака праводзіцца праверка.

«Паводле папярэдніх звестак, смерць маладога чалавека наступіла ад прыроджанай паталогіі сасудаў галаўнога мозгу. З мэтай вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза», – паведаміў Зміцер Іванюк.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках