28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз каранавірус прэм'ер Ірландыі будзе працаваць лекарам

4
Праз каранавірус прэм'ер Ірландыі будзе працаваць лекарам
ЛЕО ВАРАДКАР
ФОТА: EPA/UPG

Лео Варадкар будзе ў сумяшчальніцтва надаваць медычную дапамогу раз на тыдзень.

Кіраўнік урада Ірландыі Лео Варадкар, які скончыў медінстытут, будзе працаваць раз на тыдзень лекарам, каб дапамагчы Нацыянальнай санітарнай службе ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Пра гэта, у нядзелю, 5 красавіка, паведамляе газета The Irish Times (пераклад - korrespondent.net).

Варадкар паходзіць з сям'і медыкаў. Ягоны бацька - лекар-тэрапеўт, а маці - медсястра. Сваю базавую адукацыю будучы прэм'ер Ірландыі атрымаў на медыцынскім факультэце дублінскага Трыніці каледжа. Дыплом тэрапеўта быў выдадзены яму ў 2010 годзе, а праз тры гады ён быў выключаны з медычнага рэестра, бо сышоў у палітыку.

У канцы сакавіка Нацыянальная санітарная служба абвясціла кампанію набору людзей, якія маюць медыцынскую кваліфікацыю, каб забяспечыць кадравыя рэзервы ва ўмовах эпідэміі каранавіруса. Дапамагчы арганізацыі пагадзіліся 50 тысяч чалавек. Сярод іх і кіраўнік урада Ірландыі.

"Прэм'ер будзе займацца медыцынскай практыкай раз на тыдзень у адпаведнасці з наяўнай у яго кваліфікацыяй", - гаворыцца ў публікацыі.

Першы выпадак заражэння каранавірусам новага віду быў выяўлены ў Ірландыі 29 лютага, а першая смерць зафіксавана 11 сакавіка. Агульная колькасць хворых на тэрыторыі Ірландыі дасягнула адзнакі 4 994, а колькасць смерцяў - 158.

У той жа час, урады еўрапейскіх краін пачалі падрыхтоўку да паслаблення карантынных захадаў, якія раней увялі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавірус.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках