18 красавiка 2024, Чацвер, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінадукацыі: Падчас вакацый настаўнікі павінны прыходзіць у школу

44
Мінадукацыі: Падчас вакацый настаўнікі павінны прыходзіць у школу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Навучальную праграму чакаюць змены.

Намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай паведаміў, што педагогі падчас школьных канікул будуць абавязаныя быць на працоўных месцах, а таксама іх чакаюць змены ў праграмах навучання.

Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканала АНТ.

«Нацыянальным інстытутам на сённяшні дзень распрацоўваюцца рэкамендацыі, якія будуць даведзеныя ў панядзелак-аўторак да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якім чынам трэба скарэктаваць праграму для таго, каб не пацярпелі навучэнцы», - адзначыў Кадлубай.

Намеснік міністра адукацыі таксама ўказаў, што ведамства пайшло на перанос вакацый дзеля бацькоў: штодня ад іх паступала да 100 званкоў з такой просьбай.

«Што да педагагічных работнікаў, то яны ў канікулярным рэжыме абавязаныя наведваць сваё працоўнае месца», - дадаў Кадлубай.

Нагадаем, што школьныя вакацыі падоўжылі ў Беларусі да 13 красавіка.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках