25 красавiка 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная санітарная лекарка Шатландыі падае ў адстаўку пасля парушэння карантыну

6
Галоўная санітарная лекарка Шатландыі падае ў адстаўку пасля парушэння карантыну
КЭТРЫН КОЛДЭРВУД
ФОТА: CMO SCOTLAND/TWITTER

Кэтрын Колдэрвуд парушыла ўласныя рэкамендацыі сядзець дома.

5 красавіка галоўная санітарная лекарка Шатландыі Кэтрын Колдэрвуд напісала заяву аб адстаўцы. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле ейных слоў, з пасады яна сыходзіць "з цяжкім сэрцам".

Прычынай адстаўкі паслужыла тое, што Колдэрвуд другія выходныя запар ездзіла ў яшчэ адзін свой дом, нягледзячы на ўласныя рэкамендацыі выконваць карантынныя мерапрыемствы ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Колдэрвуд была прызначаная на пасаду ў 2015 годзе.

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў кітайскім Ухань. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Са звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Гопкінса на 6 красавіка, агульная колькасць інфікаваных ў свеце перавысіла 1,26 млн, з іх амаль 260 тысяч ачунялі, больш за 69 тысяч памерлі.

Колькасць смерцяў у Вялікабрытаніі, куды ўваходзіць Шатландыя, - больш за 4,9 тысяч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках