16 красавiка 2024, aўторак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус далей распаўсюджваецца па рэгіёнах Беларусі

33
Каранавірус далей распаўсюджваецца па рэгіёнах Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА MINSKNEWS.BY

Людзей шпіталізуюць цэлымі сем'ямі.

Новыя пацверджаныя з некалькіх крыніц звесткі аб рэгіёнах Беларусі з каранавірусам ад Telegram-канала «Баста!». Рэдакцыя канала атрымала іх ўчора ў другой палове дня і сёння раніцай.

Берасце.

«Пнеўманія» возім у БЦГК[Берасцейскую цэнтральную гарадскую клініку], там іх вельмі шмат, у абласную клініку возім кантакты. Учора ўначы вазілі кантактных, у тым ліку, дзяўчыну, якая прыехала з Віцебска з каронай, - паведаміў працаўнік «хуткай дапамогі» з Берасця.

Магілёў.

«Учора ўвечары на Турава, 16 прыехалі тры «хуткія дапамогі», група ў хімічных ахоўных касцюмах. Шпіталізавалі адразу цэлую сям'ю», - піша сведка падзей.

Слаўгарад, Магілёўская вобласць.

«Жанчына, сын якой вярнуўся з працы ў Расеі, была шпіталізаваная ў тэрапеўтычнае аддзяленне мясцовай клінікі з пнеўманіяй, тэст на каранавірус пацвердзіўся. Шпіталізаваныя чатыры медыкі, якія працавалі ў гэтую змену, буфетчыца, і, як кантакт першага ўзроўню, іх сямейнікі, двое з якіх дзеці», - піша падпісчыца.

Інфармацыю аб шпіталізацыі медыкаў пацвердзіў работнік Слаўгарадскай цэнтральнай раённай лякарні. «Так, лекары чакаюць тэстаў», - напісаў ён.

Стоўбцы, Менская вобласць.

«Цэнтральная раённая клініка запоўненая хворымі на пнеўманію, многіх з сімптомамі каранавіруса проста пакідаюць дома», - паведаміла крыніца са Стоўбцаў.

Гародня.

«Гарадзенская лякарня хуткай медыцынскай дапамогі адное са сваіх аддзяленняў траўмы (усяго іх тры) вызначыла для самаізаляцыі медыцынскіх работнікаў. Атрымліваецца, што кожнае дзяжурства раптам можа зацягнуцца. Гэта, вядома, пахвальна, аднак, пры гэтым ужо тыдзень яно не прымае пацыентаў на планавую шпіталізацыю , толькі экстранныя выпадкі», - піша чытач з Гародні.

«У канцы сакавіка былі шпіталізаваныя ў «інфекцыёнку» кантакты хлопца, які вярнуўся са Швэцыі, і у якога афіцыйна пацвердзілі каранавірус. У дваіх ужо - станоўчы тэст. Астатнія чакаюць вынікаў», - піша супрацоўніца Гарадзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай лякарні.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках