19 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На двух экс-намеснікаў пракурораў распачатая крымінальная справа паводле «наркатычнага» артыкулу

На двух экс-намеснікаў пракурораў распачатая крымінальная справа паводле «наркатычнага» артыкулу

Іх узялі пад варту.

У дачыненні да двух былых намеснікаў пракурораў у Менску распачатая крымінальная справа паводле арт. 328 КК Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Беларусі.

«Камітэт дзяржаўнай бяспекі пачаў і расследуе крымінальную справу ў дачыненні да двух былых намеснікаў пракурораў Савецкага і Ленінскага раёнаў Менска, якому інкрымінаваны незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў без мэты збыту паводле частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні.

Да падазраванага ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Названыя працаўнікі звольнены з органаў пракуратуры.

Частка 1 артыкула 328 (Незаконны без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў) караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках