29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адкрылі тры сучасныя станцыі метро

2
У Варшаве адкрылі тры сучасныя станцыі метро
Фота: naszemiasto.pl

Улады папрасілі людзей не збірацца на станцыях у дзень адкрыцця.

4 красавіка ў Варшаве адбылося адкрыццё трох новых станцый метро ў раёне Воля - «Плоцка», «Млынув» і «Князя Януша», паведамляе tvn24.pl.

Першы цягнік адправіўся паводле раскладу а 5:00, пры гэтым гарадскія ўлады прасілі гараджан не збірацца на афіцыйнае адкрыццё, бо яго не будзе праз эпідэміялагічную сітуацыю, і ўведзеныя абмежаванні.

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што гарадскія ўлады робяць усё, «каб грамадскі транспарт працаваў нармальна».

Улады заявілі, што адкрыццё новых станцый разглядаецца як зручнасць, якой пасажыры змогуць скарыстацца, каб дабрацца на працу, пачынаючы з панядзелка. Пры гэтым чыноўнікі папрасілі праз уведзеныя абмежаванні не збірацца на станцыях, калі яны будуць упершыню адкрытыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках