20 красавiка 2024, Субота, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санаторый пад Ждановічамі стаў самым сапраўдным асяродкам эпідэміі

20
Санаторый пад Ждановічамі стаў самым сапраўдным асяродкам эпідэміі
Фота: ТАСС

У Менску ад каранавіруса памёр яшчэ адзін чалавек, які адпачываў у санаторыі «Пралеска».

У нядзелю ўвечары ў Менску памёр пацыент з каранавірусам. Пра гэта рэдакцыі tut.by паведаміла ягоная дачка Марына. Мужчыне было 70 гадоў. На просьбу сям'і рэдакцыя не называе ягонае імя і прозвішча.

Раней Марына распавядала журналістам, што з 5 да 21 сакавіка яе бацька адпачываў у санаторыі «Пралеска». Напярэдадні ад'езду мужчына адчуў сябе дрэнна, і родныя забралі яго дадому.

- Калі тата прыехаў, тэмпература ў яго была 38 градусаў, ён кашляў. Мы давалі яму лекі, але лепш не станавілася, таму наважылі выклікаць участковага лекара.

Лекар параіў зрабіць здымак. Здымак паказаў аднабаковуаю пнеўманію.

- У чацвер, 26 сакавіка, тату шпіталізавалі ў 3-ю клініку. Тэст паказаў у яго каранавірус, - распавядае Марына. - У нядзелю бацьку перавялі ў інфекцыйны шпіталь.

Мужчына знаходзіўся на ШВЛ.

Санаторый пад Ждановічамі стаў сапраўдным асяродкам пандэміі каранавіруса. Раней у СМІ звярнуліся супрацоўнікі санаторыя. Яны кажуць, што там выявілі як мінімум адзін выпадак каранавіруса. З іх слоў, некаторыя супрацоўнікі цяпер як кантактныя ў шпіталі альбо на хатняй самаізаляцыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках