25 красавiка 2024, Чацвер, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын памерлай ад каранавірусу жанчыны з Полацка напісаў заяву на Лукашэнку

82
Сын памерлай ад каранавірусу жанчыны з Полацка напісаў заяву на Лукашэнку
иллюстрационное фото

Аляксандр Матвееў патрабуе распачаць крымінальную справу.

2 красавіка ў абласной клінічнай лякарні ў Віцебску ад пнеўманіі памерла 68-гадовая жанчына. У яе быў знойдзены каранавірус. Аднак у афіцыйных крыніцах пра яе смерць так і не паведамілі. У сацыяльных сетках інфармацыя з'явілася 3 красавіка, паведамляе «Белсат».

68-гадовая жыхарка Полацка Лідзія Матвеева ляжала ў аддзяленні неўралогіі ў Віцебскай абласной клінічнай лякарні цягам некалькіх тыдняў. «У мамы доўгі час балела спіна, яна пачала хадзіць да лекараў, яе паклалі ў Віцебскую абласную клінічную лякарню. І пасля МРТ выявілі дабраякасную пухліну на пазваночніку. Правялі аперацыю, яна прайшла паспяхова. І літаральна праз два дні яна пачала кашляць, паднялася высокая тэмпература. Дыягназ мянялі тры разы», – каментуе сітуацыю Аляксандр Мацвееў, сын Лідзіі Матвеевай.

Аляксандр жыве ў Францыі і не можа прыехаць у Беларусь, пакуль зачыненыя мяжы. Ён рэгулярна падтрымліваў сувязь з мамай праз тэлефон, пакуль яе не перавялі ў рэанімацыю. Пасля гэтага пра стан жанчыны інфармавалі сваякі, якія жывуць у Беларусі:

«Ёй прапісалі антыбіётыкі, і праз некалькі дзён яна апынулася ў рэанімацыі з цяжкай формай пнеўманіі пад апаратам ШВЛ. 2 красавіка яна памерла. Ніякіх афіцыйных каментароў ад лякарні мы не атрымалі, датэлефанавацца было немагчыма. Пра яе стан і смерць мы змаглі даведацца толькі праз знаёмых лекараў. Дыягназ каранавірус быў пастаўлены толькі ў моргу», – кажа адна з сваячак Лідзіі Матвеевай.

Паводле словаў сваякоў памерлай жанчыны, да таго моманту, як Лідзію Матвееву перавялі ў рэанімацыю, яе лячылі ў адной палаце: «Аддзяленне неўралогіі Віцебскай абласной клінічнай лякарні, там яна ляжала, нікуды яе не перавялі. У звычайнай палаце, побач было некалькі чалавек. Што з тымі людзьмі – мы не ведаем».

Каб праверыць гэтую інфармацыю, журналісты патэлефанавалі ў аддзяленне неўралогіі Віцебскай абласной клінічнай лякарні, але там параілі звярнуцца да вышэйшага кіраўніцтва: «У адміністрацыю тэлефануйце, калі ласка, у мяне няма такой інфармацыі».

Аднак на тэлефонныя званкі ў адміністрацыі ніхто не адказвае.

Аляксандр Мацвееў быў шакаваны здарэннем і ў роспачы звярнуўся з заявай у Полацкі РАУС. Заяву ў мужчыны прынялі і зарэгістравалі пад нумарам 547 039. Вось тэкст заявы:

«Патрабую распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча, 30.08.1954 г. н., нараджэнца пас. Копысь, Рэспубліка Беларусь. Які, знаходзячыся на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не ўжыў неабходных захадаў для абароны насельніцтва ад распаўсюджвання асабліва небяспечнага вірусу, у выніку чаго 02.04.2020 года ў абласной клінічнай лякарні горада Віцебска памерла Матвеева Лідзія Дзмітрыеўна».

Сваю заяву Аляксандр Мацвееў каментуе наступным чынам: «Страшна тое, што ніякай інфармацыі людзям не паступае, прозвішчы загінулых не публікуюцца афіцыйна, усё хаваецца. Людзі павінны ведаць, што адбываецца ў нас у краіне. Карантын неабходны, неабходна абараніць лекараў». 4 красавіка Лідзію Матвееву пахавалі ў закрытай труне на вайсковых могілках у Полацку. У той самы дзень да сваякоў памерлай прыехалі супрацоўнікі міліцыі з праверкай паводле заявы.

5 красавіка Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра смерць 8 чалавек ад каранавірусу. З вядомай СМІ інфармацыі сярод тых, хто памёр ад COVID-19, не было Лідзіі Матвеевай. Раніцай 6 красавіка афіцыйная статыстыка падала звесткі пра 13 памерлых ад каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Імёнаў Міністэрства аховы здароўя не агучвае.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках