20 красавiка 2024, Субота, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвегія можа скараціць здабычу нафты ўпершыню за 18 гадоў

Нарвегія можа скараціць здабычу нафты ўпершыню за 18 гадоў

Краіна з'яўляецца адной з найбуйнейшых экспарцёрак вуглевадародаў у свеце.

Ва ўрадзе Нарвегіі разглядаюць магчымасць скарачэння аб'ёмаў здабычы і экспарту нафты. Гэта можа адбыцца ўпершыню з 2002 года. Пра гэта заявіла міністарка нафты і энэргетыкі Нарвегіі Ціна Бру, паведамляе hromadske.ua.

Нарвегія – найбуйнейшая вытворца нафты ў Заходняй Еўропе і адна з найбуйнейшых экспарцёрак нафты ў свеце. Пераважная большасць здабытай на шэльфе Паўночнага мора нафты гэтая краіна экспартуе, а прыбыткі ад экспарту накіроўвае ў спецыяльны фонд.

«Калі большасць нафтаздабыўных кампаній пагодзіцца значна скараціць здабычу, Нарвегія разгледзіць магчымасць аднабаковага скарачэння здабычы», – паведаміла Бру.

Памяншэнне аб'ёмаў здабычы Нарвегія разглядае ў сувязі з падзеннем коштаў на нафту ў свеце. Прычынай гэтага стала тое, што краіны АПЕК+, перш за ўсё Расея і Саудаўская Аравія, не змаглі дамовіцца, на колькі варта зніжаць аб'ёмы здабычы нафты праз тое, што попыт на яе рэзка ўпаў. Падзенне попыту на нафту выклікала пандэмія каранавірусу.

Арганізатарам сустрэчы з'яўляецца Саудаўская Аравія, якая напярэдадні абвесціла пра істотнае нарошчванне аб'ёмаў экспарту нафты. Пасля гэтага кошты на нафту пайшлі ўніз, а нафта расейскага гатунку Urals увогуле патаннела да $ 10 за бараль – яе экспарт стаў стратным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках