19 красавiка 2024, Пятніца, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь вярнуліся восем тысяч турыстаў

7
У Беларусь вярнуліся восем тысяч турыстаў

Ці правяраюць іх на межах?

Усе турысты, якія набывалі туры ў турфірмах, вярнуліся ў Беларусь, расказала дырэктарка Дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на тэлеграм-канал установы.

– Паводле звестак тураператараў і турагентаў, на сёння беларускіх арганізаваных турыстаў за мяжой няма. Пэўныя праблемы былі пры вяртанні апошніх 6 турыстаў з Тайланда, але яны ўчора ўжо вярнуліся ў Менск, – расказала яна.

Тэлеграм-канал таксама паведамляе, што некаторыя з самастойных турыстаў, якія не карысталіся паслугамі турфірмаў, усё яшчэ застаюцца за мяжой.

Нагадаем, паводле звестак Мінспорту на 19 сакавіка, калі краіны пачалі зачыняць межы праз пандэмію, за мяжой знаходзілася больш за 8 тысячаў арганізаваных беларускіх турыстаў – гэта тыя людзі, якія выязджалі на курорты праз турфірмы. З іх блізу 6 тысячаў у Егіпце, блізу 2 тысячаў – у іншых краінах.

Раней паведамлялася, што на беларускай мяжы практычна адсутнічае ўсялякі кантроль людзей, якія вяртаюцца з краін, ахопленых каранавірусам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках