19 красавiка 2024, Пятніца, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Зніжэнне колькасці інфікаваных каранавірусам - гэта вынік карантыну

14
Зяленскі: Зніжэнне колькасці інфікаваных каранавірусам - гэта вынік карантыну
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

На думку прэзідэнта Украіны, у краіне магло быць значна больш захварэлых.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на штодзённай селектарнай нарадзе заявіў, што зніжэнне колькасці новых выпадкаў інфікавання каранавірусам стала вынікам карантыну ў краіне. Пра гэта 6 красавіка паведамляе gordonua.com са спасылкай на сайт прэзідэнта Украіны.

«У нас магло б быць значна больш хворых, як у еўрапейскіх краінах. Таму нашы мерапрыемствы былі своечасовымі і правільнымі», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Дзяніса Шмыгаля, за мінулы дзень адзначаецца зніжэнне адсотка хворых. З 1319 выпадкаў інфікавання каранавірусам - за апошні дзень зафіксавана 68.

Міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў паведаміў, што цяпер Украіна штодня вырабляе блізу 900 тысяч масак, а таксама імпартуе іх з іншых краін. Зяленскі ў адказ даручыў сабраць інфармацыю аб патрэбах аптэчных сетак і праз сістэмы дзяржструктур закупіць для іх неабходную колькасць масак.

Успышка каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Паводле стану на 9.00 6 красавіка ва Украіне зафіксаваныя 1319 выпадкаў каронавіруснай хваробы COVID-19. Смяротных выпадкаў - 38, ачунялі 28 пацыентаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках