19 красавiка 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва абмяжуе ўезд у гарады на велікодныя выхадныя

Літва абмяжуе ўезд у гарады на велікодныя выхадныя

Забарона не тычыцца тых, у каго ёсць нерухомасць у населеным пункце, у які яны накіроўваюцца.

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс праз пандэмію каранавірусу анансаваў абмежаванне ўезду ў горада ва ўсёй краіне на велікодныя выхадныя. Пра гэта паведамляе Delfi.

«У святочныя выхадныя будзе абмежаваны ўезд ва ўсе гарады і пасёлкі Літвы. Гэта забяспечыць паліцыя, калі трэба, з дапамогай вайскоўцаў, стралкоў і іншых валанцёраў. На дапамогу мы паклічам муніцыпалітэты, папросім тэхнічна абмежаваць непатрэбныя пераезды з горада ў горад», - паведаміў прэм'ер-міністр.

З ягоных слоў, уезд не будзе абмежаваны, калі паездка выкліканая смерцю блізкіх, цяжкай хваробай ці іншым няшчасцем, а таксама калі яна звязаная з выкананнем неабходнай працы або надання медыцынскай дапамогі.

Забарона праезду не будзе тычыцца асоб, што валодаюць нерухомасцю ў населеным пункце, у які яны накіроўваюцца.

Жорсткі кантроль чакае таксама тых, хто павінен знаходзіцца ў самаізаляцыі, адзначыў прэм'ер-міністр.

Канчатковая пастанова ў сувязі з новымі абмежаваннямі будзе прынятая ў сераду на пасяджэнні ўрада.

«Набліжаецца крытычна важны перыяд. Прашу ўсіх згуртавацца і паводзіць сябе адказна. Калі ўсё будзе добра, магчыма, патроху будзем пераходзіць да палегчанага рэжыму», - адзначыў прэм'ер, заклікаўшы грамадзян віншаваць адзін аднаго з Вялікаднём дыстанцыйна.

На 6 красавіка ў Літве зафіксаваныя 843 выпадкі інфікавання каранавірусам, 14 чалавек памерлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках