28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сакавіку беларусы набылі ў шэсць разоў больш замежнай валюты, чым у студзені

5
У сакавіку беларусы набылі ў шэсць разоў больш замежнай валюты, чым у студзені

Сума куплі склала $2 686,1 млн.

Беларусы за тры месяцы 2020 года набылі замежнай валюты на $452,2 млн больш, чым прадалі. Гэта вынікае са статыстычных звестак Нацыянальнага банка, піша сайт myfin.by.

У студзені-сакавіку фізічныя асобы набылі наяўнай і безнаяўнай валюты на $2 686,1 млн у эквіваленце. Продаж замежнай валюты насельніцтвам склаў $2 233,9 млн. У выніку чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала $452,2 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі за гэты перыяд набылі замежнай валюты на $5 951,7 млн, а прадалі - на $ 5 024,5 млн.

Нерэзідэнтамі Беларусі было набыта валюты на $107,6 млн у эквіваленце, а прададзена - $227,5 млн.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках