29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чаму гарадскія ўлады займаюцца такім маразмам?»

67
«Чаму гарадскія ўлады займаюцца такім маразмам?»

Нясвіжскіх настаўнікаў адпраўляюць на суботнік у разгар эпідэміі.

Настаўнікі з Нясвіжа просяць дапамогі. Іх у прымусовым парадку 7 красавіка адпраўляюць на суботнік у разгар эпідэміі. Загад старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандра Ломскага, піша Telegram-канал «Баста!».

«Вельмі хочацца папрасіць дапамогі. У краіне эпідэмія каранавірусу, а настаўнікаў са школ падчас вакацый гоняць на азеляненне лесу ці добраўпарадкаванне школьных тэрыторый. Выбачайце, мы не думаем што, калі ў нас ёсць дыплом настаўніка, то мы бяссмертныя. Вясковыя школы адправілі на выдаленую працу. Чаму гарадскія павінны займацца такім маразмам?! Які лес?! Якое добраўпарадкаванне?!» - пішуць настаўнікі сярэдняй школы №3 Нясвіжа.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках