19 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марс - тварэнне адразу некалькіх планет-немаўлятаў

2
Марс - тварэнне адразу некалькіх планет-немаўлятаў

Такую выснову зрабілі навукоўцы падчас вывучэння марсіянскай кары.

Наш сусвет не заўсёды быў ціхім і мірным. Мільярды гадоў таму, вакол Сонца было незлічонае мноства часціц матэрыялу: пыл, газ, міні-планеты і касмічныя камяні. Гравітацыя сцягвала разам розныя матэрыі, і такім чынам планеты пачалі набываць форму, як згусткі перамешанай пароды. Менавіта такой тэорыі прытрымліваюцца некаторыя навукоўцы, піша «Популярная механика».

«Мы нават не планавалі правяраць усю гэтую штуку», - заявіла Джэсіка Барнс, космахімік з Арызонскага ўніверсітэта. «Але вынікі, якія мы атрымалі з кары Марса, прымусілі нас вярнуцца назад і паглядзець на гэтую гіпотэзу».

Усё пачалося з аналізу вадароду ў марсіянскай кары. Даследчая група мяркуе, што найпрасцейшыя і найбольш распаўсюджаныя атамы ў сусвеце, атамы вадароду, з'яўляюцца ключом да разумення фармавання планеты. Навукоўцы наважылі параўнаць размеркаванне звычайнага вадароду з размеркаваннем дэйтэрыю (атам з падвойным напаўненнем: пратонам і нейтронам). Для гэтага яны паглыбіліся ў навуковую літаратуру для пошуку вадароднага вымярэння ўзораў марсіянскіх парод, якія ўзніклі пад карой у мантыі. Розныя групы глыбакаводных парод адрозніваліся не толькі элементамі, але і тым, колькі варыянтаў рознага вадароду яны змяшчалі.

Далей навукоўцы прааналізавалі два метэарыты, якія ўпалі на Зямлю. Абодва аб'екты датуюцца ад мільярда да 4,4 мільярда гадоў. Каманда выявіла значныя адрозненні паміж гэтымі дзвюма пародамі. Абедзве лініі доказаў паказалі, што глыбока пад паверхняй ёсць два розныя тыпы горных парод, якія засталіся ад невялікіх планет, якія і ўтварылі Марс.

Цяпер даследчыкі збіраюцца працаваць над стварэннем канцэпцыі першых дзён існавання Марса. Такія мадэлі могуць быць карыснымі для высвятлення таго, як утварыліся ўсе скалістыя планеты Сонечнай сістэмы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках