З бабруйскай інфекцыйнай лякарні збег пацыент
14- 6.04.2020, 17:44
- 31,207
Яго шпіталізавалі, каб праверыць на наяўнасць каранавірусу.
Адзін з пацыентаў Бабруйскай цэнтральнай клінікі збег з інфекцыйнага аддзялення, паведамляе «Еўрарадыё».
33-гадовага жыхара адной з вёсак Гарбацэвіцкага сельсавета Бабруйскага раёна шпіталізавалі, каб праверыць у яго наяўнасць каронавіруснай інфекцыі. Мужчына самавольна сышоў з лякарні.
Для яго пошукаў задзейнічалі міліцыю. Уцекача вярнулі ў клініку 6 красавіка блізу 12 гадзін дня.
У сельскім ФАПе журналістам пацвердзілі, што мужчыну забрала хуткая. Аднак падкрэслілі, што вынікі абследавання мужчыны яшчэ не вядомыя.
У Магілёўскай вобласці на 6 красавіка зафіксаваныя 16 выпадкаў заражэння каранавірусам. Пацыентаў размяшчаюць у Магілёўскай інфекцыйнай лякарні і Бабруйскай цэнтральнай лякарні.
Агулам у Беларусі зарэгістраваныя ўжо 700 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.