28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус прыйшоў у беларускую вёску

6
Каранавірус прыйшоў у беларускую вёску
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што адбываецца ў Новым Поле?

Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста!» паведаміў жыхар вёскі Новае Поле Менскага раёна:

«Усіх работнікаў мясцовай амбулаторыі адхілілі ад працы. Альбо адправілі на самаізаляцыю, альбо, як кантакты, шпіталізаваныя. Мерапрыемствы дэзінфекцыі былі праведзеныя ў фельчарска-акушэрскім пункце яшчэ ў пятніцу.

Крыніца заражэння - мясцовы жыхар, які раней прыходзіў з просьбай праверыць яго на каранавірус. Медперсанал з амбулаторыі прыбралі праз два дні пасля візіту», - паведаміў падпісант.

Учора СМІ паведамлялі пра тое, што ў Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне, якая знаходзіцца за два кіламетры ад Новага поля, шпіталізавана блізу сотні кантактаў першага ўзроўню.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках