25 красавiка 2024, Чацвер, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прызналі тэрарыстамі арганізацыю «Расейскі імперскі рух»

9
ЗША прызналі тэрарыстамі арганізацыю «Расейскі імперскі рух»
ШЭСЦЕ РАСЕЙСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ

У Расеі ў спісе арганізацый, прызнаных тэрарыстычнымі, РІР не значыцца.

Улады ЗША ў панядзелак, 6 красавіка, прызналі створаную ў Расеі арганізацыю «Расейскі імперскі рух» (РІР) тэрарыстычнай. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, паведамляе DW.

Раней пра намер Дзярждэпу ўключыць РІР у спіс тэрарыстычных арганізацый заявіў каардынатар ведамства ў пытаннях барацьбы з тэрарызмам Натан Сейлс. У інтэрв'ю газеце The New York Times ён назваў гэтую меру беспрэцэдэнтнай. «Гэта першы выпадак, калі ЗША прызналі тэрарыстамі прыхільнікаў перавагі белай расы, што пацвярджае, наколькі сур'ёзна цяперашняя адміністрацыя ставіцца да гэтай пагрозы», - указаў Сейлс.

Адной з падстаў для таго, каб прылічыць РІР да тэрарыстычных груповак, стаў кантакт расейскіх нацыяналістаў з экстрэмістамі са Швецыі. У 2017 годзе трое шведаў былі асуджаныя за падрыхтоўку тэракту, накіраванага супраць уцекачоў. Двое з іх, як мяркуецца, ездзілі ў Санкт-Пецярбург, дзе праходзілі баявую падрыхтоўку ў спецыяльным лагеры РІР.

У Расеі ў спісе арганізацый, прызнаных тэрарыстычнымі, РІР не значыцца. Аднак сайт арганізацыі і некалькі нумароў яе друкаванага выдання ўнесены Міністэрствам юстыцыі Расеі ў федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сайт арганізацыі заблакаваны на тэрыторыі РФ.

«Расейскі імперскі рух» існуе з 2002 года. Сваімі задачамі ён называе абарону традыцыйных расейскіх каштоўнасцяў, падтрымку палітычнай, духоўнай і культурнай расейскай экспансіі, барацьбу з русафобіяй, нелегальнай іміграцыяй, царкоўнымі ерасямі і расколамі, а таксама актыўную прапаганду расейскага хрысціянскага нацыяналізму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках