28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стратэгічным прадпрыемствам РФ загадалі рыхтавацца да нафты па $10 і даляра па 90

8
Стратэгічным прадпрыемствам РФ загадалі рыхтавацца да нафты па $10 і даляра па 90

Калі нафта застанецца таннай доўга, даляр можа падаражэць і да 115 расейскіх рублёў.

Мінпрамгандаль, Мінэнэрга, Мінтранс і Мінэканамразвіцця РФ правялі стрэс-тэставанне сістэмаўтваральных прадпрыемстваў з Расеі, праверыўшы іх на гатоўнасць да далейшага падзення цэн на нафту і новага вітка дэвальвацыі рубля.

Як паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе, больш за 600 кампаній, прызнаных стратэгічнымі, атрымалі дырэктывы праз дзяржбанкі перадаць уладам звесткі пра сваё фінансавае становішча і здольнасць выконваць абавязанні ў выпадку пагаршэння сітуацыі, паведамляе finanz.ru.

Для мадэлявання крызісу МЭР распрацавала два сцэнары, кожны з якіх прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці карантыну для барацьбы з Covid-19.

У рамках першага эканамічная дзейнасць у Расеі замарожваецца на ўвесь другі квартал, зачыняюцца буйныя гарады, за мяжой расце колькасць ахопленых эпідэміяй краін. Попыт на расейскую сыравіну ў Еўропе пачынае аднаўляцца толькі з трэцяга квартала, у выніку Urals каштуе 20 даляраў за барэль да канца 2020 года, а аднаўленне коштаў да 35 даляраў адбываецца не раней 2022-га.

У гэтым выпадку, паводле разлікаў МЭР, інфляцыя ў Расеі паскараецца да 4,5%, а курс даляра ў сярэднім перавышае 80 рублёў да канца года.

Другі, яшчэ больш жорсткі сцэнар, пабудаваны на здагадцы, што замарозка эканомікі працягнецца да канца верасня, большую частку тэрыторыі краіны прыйдзецца зачыніць, абмежаваўшы транспартныя злучэнні паміж буйнымі гарадамі.

У Еўропе і Кітаі эканамічная актыўнасць, а з ёй і попыт на расейскую сыравіну, застаюцца здушанымі да чацвёртага квартала гэтага года, або першага квартала - наступнага.

У гэтым выпадку Urals будзе каштаваць 10 даляраў за барэль як мінімум паўгода, а да 2022-га цэны адновяцца толькі да адзнакі 30.

Пры такіх умовах інфляцыя можа скласці 5,5% сёлета, а курс даляра перавысіць 89 рублёў. Пік дэвальвацыі прыйдзецца на другі квартал, калі рынку давядзецца перажыць шокавае скарачэнне прытоку замежнай валюты.

Да канца года разам з ростам нафты рубель умацуецца да 82,2 рублёў за даляр і застанецца блізу адзнакі 82 у 2021-22 гг, вынікае з разлікаў МЭР.

Згодна з бюджэтным правілам, падтрымліваць рубель і кампенсаваць недахоп валюты на рынку павінен ЦБ РФ за кошт грошай Фонду нацыянальнага дабрабыту, які ўлады збіралі з 2017 года.

У ідэальным сцэнары рынак павінен атрымаць столькі ж валюты, як калі б нафта каштавала 42,4 даляра за бочку (кошт адсячэння). Пры цане Urals білзу 20 даляраў ЦБ РФ можа выліць на біржу 52-63 млрд даляраў за год, ацэньваюць аналітыкі Райффайзенбанка.

У негатыўным сцэнары, калі нафта застанецца ў дыяпазоне 20-25 даляраў на працягу наступных 12 месяцаў, інтэрвенцыі ЦБ толькі дазволяць «утрымаць курс у межах 90-115 рублёў за даляр», прагназуюць у банку, дадаючы, што ціск на рубель можа ўзмацніцца, калі рэалізуецца рызыка «істотнага падзення аб'ёмаў экспарту нафты Urals і/або росту дысконту Urals да Brent».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках