25 красавiка 2024, Чацвер, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярны блогер: У асяродках эпідэміі COVID-19 у Беларусі ўсё вельмі сур'ёзна

1
Папулярны блогер: У асяродках эпідэміі COVID-19 у Беларусі ўсё вельмі сур'ёзна
ДЗМІТРЫЙ КАЗЛОЎ

Уражальныя звесткі з розных рэгіёнаў Беларусі.

Вядомы відэаблогер Дзмітрый Казлоў «Шэры кот» у новым стрыме на сваім канале расказвае пра сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса ў краіне і падае звесткі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

«Прыпыніць распаўсюд заражэння можна толькі, калі большасць насельніцтва будзе больш адказна ставіцца да небяспекі, - кажа ён. - Гэта магчыма толькі ў выпадку шырокага распаўсюджвання інфармацыі аб тым, што ўжо адбываецца ў асяродках эпідэміі ў Беларусі - Віцебску, Менску, Капылі, Лельчыцах. Там усё вельмі сур'ёзна, там ужо не смяюцца з тых, хто носіць маскі. Паверце, пасля таго, як вы ўбачыце фота, знятыя ў віцебскіх шпіталях, дзе людзі ляжаць на калідорах праз брак месцаў, вы тройчы падумаеце перад тым, як ісці ў бар або парк.

Выявіць вірус у першыя дні пасля заражэння немагчыма. Мы ўсе - патэнцыйныя разносчыкі інфекцыі і нясём пагрозу астатнім, калі выходзім на двор. Задумайцеся пра гэта.

Заставайцеся дома, калі вы разумееце наколькі небяспечна тое, што цяпер адбываецца. І дапамажыце зразумець гэта астатнім. «Папярэджаны - значыць узброены», маючы аб'ектыўную інфармацыю, мы можам рабіць правільныя высновы. Дапамажыце блогерам і тэлеграм-каналах, якія аператыўна збіраюць, правяраюць і публікуюць звесткі аб распаўсюдзе інфекцыі ў Беларусі. Прысылайце інфармацыю, фота і відэа пра тое, што адбываецца ў вашым населеным пункце».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках