28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады зладзілі правакацыю супраць Змітра Паліенкі

8
Улады зладзілі правакацыю супраць Змітра Паліенкі
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Актывіста беспадстаўна абвінавацілі ў парушэнні рэжыму «хатняй хіміі».

Жонка Змітра Паліенкі Наста распавяла аб правакацыі супраць ейнага мужа з боку намесніка начальніка Першамайскага РУУС Менска, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

«Сёння Зміцер пайшоў адзначацца ў Першамайскі РУУС Менска, як таго патрабуюць правілы «хатняй хіміі», - сказала яна. - Там яго ўжо чакаў намеснік начальніка Грышчанка. Ён зайшоў у кабінет, дзе да гэтага Зміцер размаўляў з супрацоўнікамі міліцыі адразу, як толькі выйшаў, заявіў, што ў Змітра было парушэнне. Нібыта ён кудысьці выходзіў на выходных пасля 18:00.

Гэта няпраўда, Зміцер наогул нікуды не выходзіў на выходных. Нікуды! Увесь ягоны маршрут на выходных - гэта пакой, кухня і прыбіральня. А яму прыпісваюць, што ён пакідаў памяшканне. Зміцер усе выходныя дома прасядзеў! Яшчэ пару такіх правакацый, і яго могуць адправіць назад на зону».

Нагадаем, Змітра Паліенку абвінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве праз ягоную грамадскую дзейнасць і палітычныя погляды. Менскі гарадскі суд вынес яму прысуд у выглядзе абмежавання волі на месцы жыхарства тэрмінам на тры гады.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках