23 красавiка 2024, aўторак, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус наступае, Лукашэнка зазнае паразу

37
Каранавірус наступае, Лукашэнка зазнае паразу

Звесткі пра эпідэмію пагрозліва растуць.

Нават паводле афіцыйнай статыстыкі, каранавірус забраў ужо 13 ахвяр у Беларусі. А агульная колькасць інфікаваных, толькі з афіцыйных звестак на 6 красавіка, дасягнула 700. Беларускаму кіраўніцтву даўно пара мяняць тон, піша ў артыкуле на сайце naviny.by палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

«305 чалавек [заражаных каранавірусам] ва ўсёй краіне - гэта мізэр!» - заяўляў Лукашэнка ў мінулую пятніцу. Ён таксама абурыўся, што «шуміху паднялі з нагоды чацвярых памерлых». Прычым дыктатар у апошніх выступах абмалёўваў справу так, быццам ледзь не самі памерлыя вінаватыя ва ўласнай смерці: хтосьці дарма хадзіў на двор, хтосьці шмат важыў, ды і наогул - узрост, што вы хочаце...

Але лічбы пагрозліва растуць, і кідацца словамі тыпу «мізэр» чым далей, тым больш рызыкоўна.

Лукашэнка зазнае паразу

Учора правадыр не адзначыўся ніякімі публічнымі заявамі на тэму віруса. Будзе цікава прасачыць за эвалюцыяй ягонай рыторыкі.

Нават калі браць чыста піяраўскі аспект, то дыктатар працягваць бравіраваць, паўтараць пра сусветны псіхоз і раздаваць сумнеўныя прафілактычныя парады ў духу «лазня, гарэлка, гармонік і ласось» пачынае ўсё больш раздражняць ужо ўсур'ёз спалоханае грамадства. Прычым заўвагамі, што ў ахвяр COVID-19 быў букет хвароб, залішняя вага, узрост, Лукашэнка абражае людзей.

Пры тым што рэжым аўтарытарны, нейкая зваротная сувязь усё ж працуе. Наверсе напэўна вывучаюць сацыялагічныя звесткі, даклады спецслужбаў пра настроі, нарэшце, манітораць незалежныя СМІ і сацсеткі.

Сваякі памерлых ад COVID-19, абураныя замоўчваннем, напалову праўдай, самі выходзяць на прэсу, афішуюць гісторыі ахвяр пандэміі. А па сацыяльных сетках пракаціўся сатырычны флэшмоб: беларусы сталі пісаць нібыта ад імя прэзідэнта прыніжальныя некралогі пра саміх сябе. У духу: нікчэмны чалавек, не так жыў, сам вінаваты, што пайшоў да Абрама на піва.

Усё гэта сведчыць аб тым, што дыктатар, выбраўшы задзірыста-пагардлівую танальнасць у дачыненні да пандэміі і людзей, зазнае жорсткую піяраўскую паразу.

Бізнес тоне і крычыць

А тым часам нават асцярожны беларускі бізнэс ужо б'е ў званы. Кіраўнік Беларускага звязу прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін, якога цытуе БелаПАН, падчас онлайн-прэс-канферэнцыі 6 красавіка паведаміў, што ва ўладальнікаў аб'ектаў грамадскага харчавання даход за апошні тыдзень скараціўся на 70%.

«Мінпрацы і Міністэрства аховы здароўя кінулі на волю лёсу работнікаў і наймальнікаў у сферы працоўных дачыненняў», - заявіла сустаршыня Бізнэс-звязу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Жанна Тарасевіч.

На думку прадстаўнікоў бізнэс-звязаў, ураду варта рабіць неадкладныя захады для падтрымкі прадпрымальнікаў, каб не дапусціць масавага банкруцтва кампаній.

Але высокае начальства відавочна марудзіць з абвяшчэннем антыкрызіснай праграмы. Пакуль Лукашэнка з яго ідэалогіяй раскулачвання багатыроў раіць прадпрымальнікам іх уласную «скарбонку развязаць», парыцца ў кішэнях і сейфах. І няма ўпэўненасці, што ільвіная дзель падтрымкі не дастанецца неэфектыўнаму дзяржаўнаму сектару, пра які можна сказаць, што не ў каня корм.

Яшчэ складаней сабе ўявіць, што беларускія ўлады наважацца ў крызіс на дапамогу людзям. Напрыклад, выплачваць базавы даход усім, у каго няма крыніцы даходу, як рэкамендуюць незалежныя эканамісты. У галовах чыноўнікаў, якія прыдумалі дэкрэт «супраць дармаедаў», такі марнатраўны гуманізм відавочна не ўкладваецца.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках