29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Еўразвяз павінен стварыць смелую праграму для аднаўлення эканомікі

Матэвуш Маравецкі: Еўразвяз павінен стварыць смелую праграму для аднаўлення эканомікі
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP/DAREK DELMANOWICZ

Такі пакет прадугледжвае сур'ёзныя змены ў падатковай сістэме.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў у Сэйме, што краіна знаходзіцца на пачатковым этапе барацьбы з каранавірусам. Кіраўнік польскага ўраду прадставіў ніжняй палаце парламента інфармацыю аб эпідэміялагічнай сітуацыі, паведамляе «Польскае радыё».

Прэм'ер-міністр заявіў, што прафілактыка эпідэміі патрабуе прыняцця захадаў як у эканамічнай, так і сацыяльнай сферах. Ён дадаў, што, змагаючыся з вірусам, трэба адначасова імкнуцца стварыць новую мадэль эканамічнага жыцця, каб эканоміка пацярпела як мага менш.

«Калі мы працягнем падыходзіць з жалезнай дысцыплінай, з такой дысцыплінай, з якой польскае грамадства падыходзіць да барацьбы з каранавірусам, калі мы і ў далейшым будзем выконваць карантын таксама, як і цяпер, а можа і лепш, то я ўпэўнены, што мы зможам справіцца з пандэміяй каранавіруса лепш, чым многія іншыя краіны», - заявіў кіраўнік урада.

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што на сённяшні дзень блізу 200 тысяч кампаній падалі заяўкі на дапамогу ў рамках «Антыкрызіснага шчыта». Прэм'ер адзначыў, што эканамічны крызіс, выкліканы пандэміяй, будзе мець глабальны характар. Ён дадаў, што эпідэмія ўдарыла па Еўрапейскім звязе. Таму Еўразвяз павінен стварыць смелую эканамічную праграму, - адзначыў прэм'ер-міністр Маравецкі.

Ён сказаў, што такі пакет павінен мець на мэце ўвядзенне новых падаткаў, сярод якіх лічбавы падатак, падатак на фінансавыя аперацыі, вугляродны падатак або падатак для буйных транснацыянальных карпарацый.

Прэм'ер-міністр Маравецкі заявіў, што колькасць праведзеных цяпер у Польшчы тэстаў дазваляе выявіць больш выпадкаў каранавіруса, чым у краінах, якія знаходзяцца на такім жа этапе развіцця пандэміі.

Старшыня Рады міністраў дадаў, што даволі нізкая колькасць хворых не змяншае увагу ўрада. Матэвуш Маравецкі сказаў, што цяпер робяцца захады, якія падрыхтуюць польскую службу аховы здароўя да наступных этапаў пандэміі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках