25 красавiка 2024, Чацвер, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус: у ЗША больш за 10 000 ахвяр, у Гішпаніі 13 000, у Італіі 16 000

4
Каранавірус: у ЗША больш за 10 000 ахвяр, у Гішпаніі 13 000, у Італіі 16 000
Фота: Getty Images

За ўчарашні дзень у свеце памерлі 4 740 чалавек.

У ЗША колькасць смяротных выпадкаў у выніку заражэння каранавірусам, паводле падлікаў агенцтва Reuters, у панядзелак, 6 красавіка, перавысіла 10 тысяч. Са звестак сайта сусветнай статыстыкі, вядучага падрабязны раздзел "Каранавірус", увечары ў панядзелак у ЗША было 362 тысяч заражаных. За ўчора дадалося 26 тысяч, паведамляе "Радыё Свабода".

ЗША займаюць трэцяе месца ў свеце паводле колькасці ахвяр захворвання. Больш - толькі ў Гішпаніі (13 тысяч) ды Італіі (16 тысяч).

Медыцынскія экспэрты Белага дома дапускаюць, што ахвярамі эпідэміі ў ЗША могуць стаць ад 100 да 200 тысяч чалавек - нават пры захаванні абмежавальных захадаў.

За ўчарашні дзень у свеце памерлі 4 740 чалавек праз наступствы заражэння каранавірусам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках