6 лiпеня 2020, панядзелак, 23:37
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Расея і Катар атрымалі права на чэмпіянаты свету ў футболе за хабары

15
ЗША: Расея і Катар атрымалі права на чэмпіянаты свету ў футболе за хабары

Названыя чыноўнікі ФІФА, якія абвінавачаныя ў карупцыі.

У панядзелак амерыканская федэральная пракуратура ўпершыню абвінаваціла былых футбольных функцыянераў з некалькіх краін у атрыманні хабараў ад Расеі і Катара. Гэтыя краіны дамагаліся і атрымалі права правядзення чэмпіянатаў свету ў футболе ў 2018 і 2022 гадах, паведамляе "Радыё Свабода".

Паводле абвінаваўчай высновы, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) з Трынідада і Табага Джэк Уорнер атрымаў ад Расеі пяць мільёнаў даляраў праз сетку падстаўных кампаній. Частку гэтых сродкаў выплацілі амерыканскія фірмы, якія прадстаўлялі інтарэсы Расеі падчас падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Былы чалец выканаўчага камітэта ФІФА ад Гватэмалы Рафаэль Сальгеро абвінавачваецца ў атрыманні мільёна даляраў за галасаванне за выдачу Расеі права правядзення чэмпіянату. Аргентынцу Хулія Грандону, парагвайцу Нікаласу Леасу і бразільцу Рыкарда Тэйшэйру выстаўленыя абвінавачванні ў атрыманні хабараў ад Катара.

Працэсу галасавання ў 2010 годзе, у выніку якога Расея і Катар атрымалі права на правядзенне чэмпіянатаў свету ў футболе спадарожнічала серыя скандалаў і расследаванняў. Расея атрымала тады верх у спаборніцтве з Англіяй, Нідэрландамі-Бэльгіяй і Гішпаніяй-Партугаліяй, якія мелі намер праводзіць чэмпіянаты супольна. Катар узяў верх над Злучанымі Штатамі. Гэтыя вынікі адразу ж выклікалі падазрэнні. Больш за палову ўдзельнікаў галасавання, у тым ліку прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр, сталі аб'ектамі розных абвінавачванняў. Блатэр пасля быў адхілены ад пасады прэзідэнта пасля расследавання, праведзенага камітэтам ФІФА ў этычных пытаннях.

Цяперашнія афіцыйныя абвінавачванні - першыя, у якіх сцвярджаецца, што Расея і Катар атрымалі права правядзення чэмпіянатаў свету ў футболе, падкупіўшы чыноўнікаў ФІФА.