19 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эпідэмія каранавіруса ў Расеі выйшла на новы ўзровень

6
Эпідэмія каранавіруса ў Расеі выйшла на новы ўзровень
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Колькасць заражэнняў COVID-19 у краіне за дзень упершыню перавысіла тысячу чалавек.

У Расеі выявілі 1 154 новыя выпадкі заражэння каранавірусам у 43 рэгіёнах Расеі. Пра гэта паведамляе аператыўны штаб у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Гэта рэкордная колькасць выяўленых выпадкаў хворых COVID-19 у краіне за дзень, паведамляе РБК.

Агульная колькасць хворых вырасла да 7 497 чалавек, а колькасць ахвяр з дыягнаставаны каранавірусам - да 58 (прырост за дзень - 11 чалавек). Тых, хто захварэў выявілі ў 81 з 85 рэгіёнаў Расеі, упершыню вірус дыягнаставалі ў траіх чалавек у Карачаева-Чаркесіі.

Найбольшая колькасць заражаных па-ранейшаму фіксуюць у Маскве. За дзень там выявілі 697 новых выпадкаў. Следам за сталіцай ідуць Санкт-Пецярбург (69 заражаных) і Падмаскоўі (67 хворых), затым Бранская і Калінінградская вобласці, дзе каранавірус дыягнаставалі ў 35 і 29 чалавек адпаведна. У кожным з астатніх рэгіёнаў, дзе выявілі захворванне, менш за20 заражаных.

Для барацьбы з каранавірусам прэзідэнт Уладзімір Пуцін працягнуў нерабочы перыяд да 30 красавіка, дапускаючы пры гэтым, што тэрмін могуць скараціць пры ўдалым развіцці сітуацыі. У Маскве, Падмаскоўі і іншых рэгіёнах дзейнічае рэжым абавязковай самаізаляцыі. За яго парушэнне прадугледжаны штрафы: ад 15 тысяч да 40 тысяч для грамадзян, да 500 тысяч рублёў для службовых асоб і да 1 млн для прадпрымальнікаў. Пры гэтым, калі парушэнне карантыну прывяло да збояў у працы аб'ектаў жыццезабеспячэння, грамадзян могуць пакараць на суму да 400 тысяч рублёў, юрыдычных асоб - да 10 млн рублёў. Акрамя гэтага, за парушэнне самаізаляцыі і фальшывую інфармацыю аб каранавірусе ўвялі крымінальную адказнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках