24 красавiка 2024, Серада, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пяці дзяцей і выхавацелькі менскага дзіцячага садка выявілі каранавірус

31
У пяці дзяцей і выхавацелькі менскага дзіцячага садка выявілі каранавірус

Дзіцячы садок на карантын закрываць не хочуць.

У рэдакцыю tut.by звярнулася мянчанка Марына (на просьбу гераіні імя змененае). Двое ейных дзяцей ходзяць у дзіцячы садок №455 Менска. У пятніцу, 3 красавіка, працягвае суразмоўца, ім паведамілі, што ў выхавальніцы старэйшага сына тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Каранавірус пацвердзіўся ў пяці выхаванцаў.

Сем'і перасталі вадзіць дзяцей у садок, але афіцыйна садок працуе, - кажа Марына. - Чаму ў садку нельга абвясціць карантын? Тады б бацькі змаглі спакойна пайсці з дзецьмі на лісток непрацаздольнасці».

- У пятніцу а 6-й раніцы нам патэлефанавала выхавальніца і паведаміла, што ў яе зменшчыцы тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. Жанчына ў шпіталі, - распавядае Марына. - Мой сын - кантакт першага ўзроўню. Я, муж і яшчэ адно дзіця - кантакты другога ўзроўню. Садок, сказала яна, будзе працаваць у звычайным рэжыме, але нас папрасілі не прыходзіць.

Са слоў суразмоўніцы, хворая супрацоўніца працавала на замене яшчэ ў адной групе. Пра тое, хто інфікаваны, бацькі даведаюцца з вайбер-чата.

- Тэсты на каранавірус зрабілі толькі тым дзецям, якія з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню. У пяці з іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік, - апісвае сітуацыю Марына. - Трое хлопцаў зараз з бацькамі ў дзіцячай інфекцыйнай лякарні. Чацвёртага забралі сёння ўначы, таму пакуль не ведаю, куды яго адвезлі. Нядаўна нам паведамілі: пацвердзіўся тэст на каранавірус яшчэ ў аднаго дзіцяці.

Акрамя таго, працягвае Марына, у вайбер-чаце паведамілі, што ў шпіталь забралі дваіх дзяцей, у якіх у час агляду была тэмпература. Тэст у сына Марыны - адмоўны. Тэмпературы ў яго таксама няма.

- Але паколькі ён з'яўляецца кантактам першага ўзроўню, яго прапанавалі пакласці ў лякарню на 14 дзён. Можна, каб я ці муж ехалі з ім, - распавядае Марына. - Мы, як і іншыя бацькі з групы, адмовіліся і падпісалі паперу, што будзем знаходзіцца ў самаізаляцыі. Тым больш мы кантакты другога ўзроўню.

У выніку муж Марыны ўзяў на гэты час адпачынак, Марына – працуе з дому.

- Афіцыйна садок працуе, але негалосна ўсіх бацькоў папрасілі не прыводзіць дзяцей. Прынамсі, у групе майго другога дзіцяці так. Наколькі я ведаю, дзеці ў садок не ходзяць, і ў панядзелак нават выхавальнікаў адпусцілі дадому, - кажа суразмоўца. - Калі такая сітуацыя, чаму ў садзе не могуць абвясціць карантын. Тады б бацькі змаглі спакойна ўзяць лісток непрацаздольнасці і сядзець з дзецьмі дома. А так лісток непрацаздольнасці дадуць толькі тым, хто пагадзіўся на шпіталізацыю. Астатнім сказалі, вы ж разумееце, якая сітуацыя, ад садка ніякіх даведак не будзе, таму дамаўляйцеся на працы самі. Многія былі вымушаны пайсці за свой кошт.

У садзе паведамілі: «Дзіцячы садок працуе. Усе супрацоўнікі працуюць».

- Бацькі кажуць, што перасталі вадзіць дзяцей у садок.

- Дзетак пакуль няма, але бацькі тэлефануюць, пытаюцца, з панядзелка дзеці ўжо будуць хадзіць у дзіцячы садок.

Датэлефанавацца ва ўправу адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна, да якога належыць гэты сад, учора і сёння мы не змаглі.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя аператыўна атрымаць каментар не ўдалося. Як толькі ён будзе, мы яго апублікуем.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках