24 красавiка 2024, Серада, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты часнаку ў Беларусі выраслі на 350%

16
Кошты часнаку ў Беларусі выраслі на 350%

Часцей за ўсё з гэтым сутыкаюцца мянчане.

У перыяд эпідэміі каранавірусу цэтлік на «прыродныя імунастымулятары» ў Беларусі месцамі вылецеў за межы зямной арбіты. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адкрыла гарачую лінію ў гэтым пытанні. Тэлефон за першыя ж два дні задыміўся: паступіла 350 скаргаў пра тое, што кошты неабгрунтавана выраслі, піша kp.by.

Часцей за ўсё скардзіліся мянчане: ад іх амаль палова званкоў (47%), потым ідуць жыхары самых цёплых абласцей, Гомельскай (13,1%) і Берасцейскай (9,4%). Асабліва людзей абуралі кошты лімонаў, часнаку і імберцу.

– Гэтыя прадукты ў сярэднім падаражэлі на 30–70%, – удакладняюць ў міністэрстве. – На 72% падаражэлі лімоны, кошты часнаку ў сярэднім выраслі на 66%, хоць ёсць адзінкавыя падаражэнні ў 3,5 разы. Імберац падаражэў у сярэднім на 40%.

Міністэрства запытала ў крамаў дакументы, якія дадуць зразумець, наколькі абгрунтаваны такі рост коштаў. Днём у панядзелак іх пакуль ніхто не даў, але МАРГ спадзяецца ў найбліжэйшыя дні атрымаць гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках