20 красавiка 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія медыкі: Рэанімацыя запоўненая, шмат цяжкіх, падключаных да кіслароду

39
Менскія медыкі: Рэанімацыя запоўненая, шмат цяжкіх, падключаных да кіслароду

Што кажуць аб эпідэміі каранавірусу выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Тэлеграм-канал «Баста» апублікаваў чат студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Імёны і фота замазаныя на просьбу ўдзельнікаў, некаторыя з іх працуюць лекарамі ў менскіх лякарнях.

Прыводзім цытаты ўдзельнікаў перапіскі:

«Аб лічбах раскажа сама, пакуль рэанімацыя запоўненая, шмат цяжкіх, у аддзяленні таксама цяжкіх дастаткова, сядзяць на кіслародзе».

«Наколькі мне вядома, заўтрашняя камісія [ад СААЗ] дакладна паедзе ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі, куды, яшчэ не ведаю. Там будзе паказуха вышэйшага ўзроўню, усім выдадуць ахоўныя камбінезоны, і т.д. пасля таго, як камісія з'едзе ўсё гэта зноў у работнікаў забяруць. Так ужо было, калі прыязджалі мясцовыя з праверкай».

«Тыдзень - два і мы выйдзем толькі да максімальнага прыросту за дзень».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках