18 красавiка 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук з каранавірусам: Тэсты таксама зрабілі жонцы, сыну, бацьку

Мянчук з каранавірусам: Тэсты таксама зрабілі жонцы, сыну, бацьку

Як праходзіць лячэнне ў сталічнай 10-й гарадской лякарні.

28-гадовы мянчук Сяргей апублікаваў у сацсетках дакумент, які пацвярджае наяўнасць у яго каранавірусу. Цяпер ён знаходзіцца ў сталічнай 10-й гарадской лякарні. Сяргей распавёў Telegram-каналу «Баста!» пра тое, як ён даведаўся пра захворванне і пра сваё лячэнне:

3 красавіка звярнуўся ў «хуткую» з дыхавіцай і тэмпературай 38.1. У гэты ж вечар паклалі ў 2-ю лякарню з дыягназам «левабаковая пазабальнічная пнеўманія сярэдняй ступені». 5 красавіка паведамілі што вынік станоўчы. У гэты ж дзень ўдакладнілі, з кім кантактаваў. Увечары, прыкладна а 23.00 павезлі ў 10-ю лякарню, цяпер ужо тут лячуся.

Тэсты ўчора зрабілі яшчэ жонцы, сыну, бацьку. Апрацавалі цалкам кватэру і пад'езд. Цяпер чакаю паўторны здымак. Таксама маіх суседзяў з палаты ўсіх забралі, як кантактаў першага ўзроўню, іх будуць правяраць.

У той жа вечар вывезлі дзве палаты, са мной ехаў хлопец таксама са станоўчым вынікам.

Самаадчуванне нібыта больш-менш прымальнае, больш канкрэтна ўжо пасля здымка можна нешта казаць, персанал добры, абарона таксама ў іх на ўзроўні нібыта, што не сказаў бы пра 2-ю лякарню, асабліва пра прыёмнае аддзяленне.

Уборка мінімум два разы на дзень у палаце. Лечаць таблеткамі, кропельніцамі.

Людзей шмат хварэе тут. Калі дзверы зачыненыя, незразумела што за імі адбываецца, рэжым дастаткова строгі. Пасля паступлення ў 10-ю лякарню, раніцай, як я разумею, прыйшоў галоўны лекар і з ім яшчэ шмат людзей, яны давалі справаздачу перад ім пра нашы дыягназы, пра тое, якія ёсць захворванні. Мой сусед таксама паступіў незадоўга да мяне, мы абодва новенькія.

Перадачы можна перадаваць, іх прымаюць на першым паверсе, апрацоўваюць і дастаўляюць па палатах. Але я сваякам забараніў набліжацца да лякарні.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках