29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб-кватэра Еўрапарламента ў Страсбургу стане цэнтрам тэставання на каранавірус

2
Штаб-кватэра Еўрапарламента ў Страсбургу стане цэнтрам тэставання на каранавірус

Раней ён перадаў адзін са сваіх будынкаў у Брусэлі пад шпіталь.

Штаб-кватэра Еўрапейскага парламента ў французскім Страсбургу будзе выкарыстаная як цэнтр тэставання на каранавірус.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасалі, піша «Еўрапейская праўда».

«У супрацоўніцтве з французскімі ўладамі мы ператворым штаб-кватэру Еўрапейскага парламента ў Страсбургу ў цэнтр скрынінгу і кансультавання аб COVID-19. Мы хочам падтрымаць горад, які нас прымае, і яго жыхароў у гэты цяжкі час», - напісаў Сасалі ў Twitter.

На мінулым тыдні Сасалі паведаміў, што Еўрапейскі парламент перадае адзін са сваіх будынкаў у Брусэлі пад шпіталь для лячэння хворых з каранавірусам.

Праз пандэмію Еўрапейскі парламент прыпыніў традыцыйныя 4-дзённыя пленарныя сесіі ў Страсбургу мінімум да верасня.

Кароткія сесіі праводзяцца ў Брусэлі, а еўрадэпутаты могуць удзельнічаць у пасяджэннях выдалена.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках