28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes абнавіў спіс самых багатых людзей свету

2
Forbes абнавіў спіс самых багатых людзей свету
ДЖЭФ БЕЗАС
ФОТА: SDN.SPB.RU

Рэйтынг узначаліў заснавальнік Amazon.

На сёння самым багатым чалавекам у свеце з'яўляецца заснавальнік Amazon Джэф Безас. Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы, якую складае часопіс Forbes, паведамляе korrespondent.net.

Безас з'яўляецца адзіным бізнэсоўцам у спісе, чыё багацце перавышае 100 мільярдаў даляраў. На 7 красавіка 2020 года асабісты капітал прадпрымальніка ацэньваецца на 113 мільярдаў даляраў.

На другім радку заснавальнік Microsoft Біл Гейтс, які ў сярэдзіне сакавіка пакінуў раду дырэктараў кампаніі. Ягонае багацце ацэньваецца на 98 мільярдаў даляраў. Трэцюю пазіцыю з 76 мільярдамі займае найбагацейшы чалавек Еўропы, кіраўнік групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy (LVMH) Бернар Арно.

У дзясятку лідараў таксама ўвайшлі інвестар Уорэн Бафет (67,5 мільярда даляраў), заснавальнік Oracle Лары Элісан (59 мільярдаў), кіраўнік Inditex, у якую ўваходзяць брэнды Bershka, Zara, Pull&Bear, Massimo Dutti, Oysho і гэтак далей, Амансіё Артэга (55,1 мільярда даляраў), заснавальнік Facebook Марк Цукерберг (54,7 мільярда). Замыкаюць дзясятку дзеці заснавальніка Walmart Сэма Уолтана. Багацце ягонага малодшага сына Джыма складае 54,6 мільярда даляраў, дачкі Эліс - 54,4 мільярда, старэйшага сына Роба - 54,1 мільярда.

Агулам у рэйтынг мільярдэраў патрапілі 2095 бізнэсоўцаў. Іх сукупнае багацце ацэньваецца на 8 трыльёнаў даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках