29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19: Брытанія і Нідэрланды абнавілі сумныя рэкорды ў колькасці ахвяр

4
COVID-19: Брытанія і Нідэрланды абнавілі сумныя рэкорды ў колькасці ахвяр
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Вялікай Брытаніі колькасць памерлых ад каранавірусу перавысіла шэсць тысяч.

У Вялікай Брытаніі і Нідэрландах зафіксаваная рэкордная колькасць ахвяр ад каранавірусу COVID-19 за дзень з пачатку эпідэміі. Так, у Брытаніі памерлі 854 чалавекі, а агульная колькасць памерлых дасягнула 6227, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на BBC у аўторак, 7 красавіка.

Гэта самы вялікі паказчык за дзень з пачатку эпідэміі. Папярэдні максімум складаў 708 смерцяў.

За дзень памерлі ў Англіі 758 чалавек, яшчэ 74 - у Шатландыі, 19 - ва Уэльсе і тры - у Паўночнай Ірландыі.

Таксама ў Нідэрландах за апошнія 24 гадзіны зарэгістравалі 234 новыя смерці ад каранавірусу, а агульная колькасць памерлых дасягнула 2101, паведаміў Нацыянальны інстытут грамадскага здароўя RIVM.

Гэта больш чым удвая больш, чым напярэдадні, і найбольшая сутачная колькасць загінулых з пачатку эпідэміі. Папярэдні максімальны паказчык зафіксавалі 31 сакавіка, калі за дзень паведамілі аб 175 загінулых.

Адной з прычын такога імклівага росту за дзень можа быць затрымка з паступленнем звестак за пятніцу і выхадныя. У каментары да статыстыкі адзначаюць, што не ўсе выпадкі адбыліся за апошнія 24 гадзіны, а звесткі за выходныя нярэдка трапляюць у справаздачы толькі ў аўторак.

Пры гэтым колькасць пацыентаў, якія маюць патрэбу ў шпіталізацыі, застаецца прыкладна на ўзроўні папярэдніх дзён. За апошнія 24 гадзіны паведамілі аб 292 новых шпіталізаваных - крыху больш, чым у папярэднія два дні. Для параўнання, цягам першых дзён красавіка гэтая лічба складала 500 і больш. Усяго ў лякарнях знаходзяцца 7427 хворых з COVID-19.

Нагадаем, інфікаваны каранавірусам прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан знаходзіцца ў рэанімацыі. Ягоны стан без зменаў.

Брытанія і Нідэрланды апошнімі ў Еўропе ўвялі жорсткія карантынныя захады. Апошняй краінай у Еўропе са слабымі карантыннымі захадамі застаецца Швэцыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках