23 красавiка 2024, aўторак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бедным расейскім бацькам выдалі шэсць бульбін, дзве сасіскі і муку з жуком

48
Бедным расейскім бацькам выдалі шэсць бульбін, дзве сасіскі і муку з жуком
ФОТА: СТАРОНКА «НЕТИПИЧНАЯ ПИТКЯРАНТА» УКАНТАКЦЕ

Такія пайкі выдаюцца на два тыдні.

У Карэліі маламаёмасным бацькам і бацькам дзяцей з інваліднасцю выдалі пайкі з шасці бульбін, двух сасісак і пакета мукі. У адным з такіх пакетаў поўзае нейкая казурка, якую карыстальнік сацсеткі «Укантакце», што апублікаваў фота пайка, назваў жуком, паведамляе «Лента.ру».

Акрамя бульбы, мукі і сасісак у якасці пайка бедныя жыхары карэльскага горада Піткаранты атрымалі паўкілаграма цукру і кавалак маргарыну. «Гэта ўсё. На два тыдні. Для маламаёмных і дзяцей-інвалідаў», - гаворыцца ў тэксце допісу.

Фота падобных пайкоў пакінулі некаторыя карыстальнікі ў каментарах да запісу. На адным са здымкаў харчавання ўдвая больш (да прыкладу, чатыры сасіскі), бо паёк разлічаны на дваіх чалавек.

Прадуктовыя наборы належаць вучням расейскіх школ, якія праз рэжым самаізаляцыі, уведзены ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, вымушаныя былі перайсці на хатняе навучанне.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках