25 красавiка 2024, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча дапоўніла і пашырыла пакет законаў «Антыкрызісны шчыт»

1
Польшча дапоўніла і пашырыла пакет законаў «Антыкрызісны шчыт»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: PIXABAY.COM

Пашыраны «Антыкрызісны шчыт» можа ўвайсці ў дзеянне да Вялікадня.

Урад Польшчы прыняў законапраект, які дапаўняе пакет законаў «Антыкрызісны шчыт». Сябра Рады Міністраў Польшчы Лукаш Шрайбер паведаміў, што ўрад наважыў дапоўніць дзейнае заканадаўства такім чынам, каб захаваць больш працоўных месцаў, паведамляе «Радио Польша».

Урад Польшчы таксама прапанаваў пашырыць групу прадпрыемстваў, якія змогуць скарыстацца льготамі пры выплаце ўзносаў на сацыяльнае забеспячэнне. Гэта кампаніі, у якіх працуе ад 10 да 49 чалавек. Міністарка развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч дадала, што льготы павінны выдавацца на аснове простай заявы, над формай якой зараз ідзе праца.

Ва ўрадзе мяркуюць, што пашыраны «Антыкрызісны шчыт» можа ўвайсці ў дзеянне да Вялікадня пры ўмове, што яго ўхваляць Сойм і Сенат.

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя Польшчы, у краіне на 16.30 7 красавіка адзначана 4532 чалавекі інфікаваных каранавірусам SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. Памерла 111 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках