29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некаторыя медычныя ВНУ Беларусі ўзнялі плату за навучанне

9
Некаторыя медычныя ВНУ Беларусі ўзнялі плату за навучанне
ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Плату падымаюць другі раз за навучальны год.

У той час як ва ўсім свеце аб'яўляюць падатковыя, арэндныя і крэдытныя вакацыі, беларускія ВНУ мяняюць цэннікі для студэнтаў-платнікаў. Так, з 1 красавіка Гомельскі дзяржаўны медычны ўніверсітэт абвясціў пра павышэнне кошту навучання. «З 2020/04/01 кошт навучання на платнай аснове на 2019-2020 навучальны год складзе 2887 рублёў», - гаворыцца на сайце ВНУ. Бацькі студэнтаў незадаволеныя: час і так няпросты, а тут - сюрпрыз, піша «Онлайнер».

- Цяжкі час настаў, але, мабыць, не ва ўсіх. Сёння маё дзіця прыслала загад, што да 30 красавіка трэба даплаціць за навучанне. Гэта значыць з 1 красавіка паднялася плата за навучанне. Пытанне: з якога перапуду? Калі шчыра, то хочацца пісаць толькі ненарматыўную лексіку, - звярнулася ўсхваляваная маці студэнта гомельскага медычнага ўніверсітэта.

У эканамічным аддзеле ДГМУ падрабязна патлумачылі, як фармуецца цэннік на навучанне, з чаго складаецца кошт, як і з якіх прычын ён памяняўся менавіта ў гэтай ВНУ.

- Ёсць пратакол пасяджэння камісіі ў пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 сакавіка 2020 года №32/7. Там напісана, што ў дзяржаўных установах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2020 годзе змена кошту навучання на платнай аснове дазволеная сумаю не больш за 10% да кошту, якія дзейнічалі на 1 верасня 2019 года, што намі і было зроблена. Гэта не толькі адна наша ВНУ, я ведаю, што (паднялі кошты. - Заўвага. Onliner) усе ВНУ ў Рэспубліцы Беларусь. Толькі мы паднялі з 1 красавіка, а ёсць ВНУ, якія зрабілі гэта з 1 сакавіка. Мы ўзялі толькі за фактычны час з красавіка, то бок прапарцыйна. Мы не ўзялі з верасня і 200 рублёў не падзялілі на ўсе 12 месяцаў, а суму 200 падзялілі на 12 месяцаў і памножылі на 5 месяцаў - і атрымалася не больш за 200 рублёў, а толькі 109. Іншыя ВНУ ўсю суму бралі, - сказалі ва ўніверсітэце.

У ДГМУ растлумачылі, што, фармуючы старыя кошты ў ліпені мінулага года, яны адштурхваліся ад тагачасных заробкаў. У верасні павысілася тарыфная стаўка першага разраду - да гэтага яна была 36,4 рубля, а стала 41. Адпаведна, ва ўсіх пазабюджэтных супрацоўнікаў ВНУ вырас заробак: універсітэт павінен закласці гэта ў кошт. Пазабюджэтнікам з дзяржбюджэту плаціць нельга.

- Плюс з першага студзеня гэтага года цалкам зменена аплата працы бюджэтнікаў: з 1 верасня па сёння заробак ва ўніверсітэце вырас на 20,6%. У тым ліку таму што вырас яшчэ і мінімальны заробак - з 330 да 375 рублёў. І мы гэтыя 375 рублёў павінны ўсім заплаціць. Плюс адпускныя выкладчыкам - людзі 10 месяцаў вучаць студэнтаў, мы павінны аплаціць ім два месяцы адпачынку. За кошт чаго?

Таксама, нагадалі ў ВНУ, па краіне павялічыліся выдаткі на працоўныя выправы - з 7 да 9 рублёў. Падрос і кошт транспартных паслуг: паліва падаражэла на 20% (у сярэднім з 1,43 да 1,73 рубля).

- Натуральна, павялічыліся выдаткі на аднаго студэнта ў разліку. І нам трэба не 10% падымаць, рэнтабельнасць ВНУ з улікам узняцця кошту навучання ў нас - мінус 12% (да гэтага была мінус 17%). Пры плюс 5% прадпрыемства з'яўляецца стратным, мы выжываем толькі за кошт замежных студэнтаў. У рэспубліцы ўсе ўжо ўзнялі кошты, у медычных ВНУ гэта звычайна адбываецца пазней.

У гомельскім медычным універсітэце ўдакладнілі: у ВНУ у параўнанні з іншымі медуніверсітэтамі краіны (гарадзенскім, менскім і віцебскім) цэннік на навучанне ніжэй на 400 рублёў з нечым. ДГМУ хутка споўніцца 30 гадоў, гэта самы малады медуніверсітэт краіны. Ён фармаваўся ў няпростых 1990-х з нуля, фінансаванне было абрэзанае. Прафесарскі склад ВНУ не такі шматлікі, як у астатніх медычных універсітэтах. Матэрыяльна-тэхнічная база не настолькі моцная.

Нагадаем, кошт на навучанне з пачатку сакавіка паднялі многія беларускія ВНУ. Другі раз за навучальны год.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках