19 красавiка 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікаў Акадэміі навук рэкамендавана адправіць у адпачынкі «на 2-3 тыдні»

69
Работнікаў Акадэміі навук рэкамендавана адправіць у адпачынкі «на 2-3 тыдні»

Гэта звязана з заражэннем каранавірусам кіраўніка аднаго з інстытутаў НАН Беларусі.

У распараджэнні «Еўрарадыё» аказалася фота дакумента за подпісам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова. У ім работнікаў структурных падраздзяленняў НАН рэкамендуецца «па-магчымасці накіраваць у працоўныя і сацыяльныя адпачынкі на найбліжэйшыя 2-3 тыдні». Рэкамендацыя тлумачыцца «распаўсюдам інфекцыі, выкліканай COVID-19, і неабходнасцю» абмежаваць колькасць кантактаў».

Асаблівую ўвагу рэкамендуецца надаць работнікам старэйшага ўзросту. Ахвочых можна накіраваць на адпачынак у санаторый «Іслач» НАН Беларусі.

Дзве незалежныя крыніцы паведамілі Еўрарадыё, што каранавірусная інфекцыя пацверджаная ў кіраўніка аднаго з інстытутаў НАН Беларусі. Паводле звестак аднаго з іх, 63-гадовы мужчына дыхае з дапамогай апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках