28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Блізу 100 хворых»: што адбываецца ў Докшыцах, дзе адбыўся значны ўсплёск «пнеўманіі»

7
«Блізу 100 хворых»: што адбываецца ў Докшыцах, дзе адбыўся значны ўсплёск «пнеўманіі»

Цэнтральная раённая лякарня перапоўненая, у першых пацыентаў прыйшлі станоўчыя тэсты на каранавірус.

Чытачы і крыніцы «Белсата» з Докшыц у Віцебскай вобласці паведамляюць аб значным росце захворванняў у раёне.

Са звестак чытачкі «Белсата», цэнтральная раённая лякарня ў Докшыцах перапоўненая. Паступае шмат жыхароў раёна.

Як паведамляе суразмоўца «Белсата» з Докшыц, у горадзе было 40 чалавек з пнеўманіямі, на выходных дадаліся яшчэ 15. З іншых звестак, на ўвесь раён блізу 100 хворых, у першых з іх прыйшлі станоўчыя тэсты на каранавірус COVID-2019.

«Паўсюдна людзі кажуць, што раённая лякарні нібыта перапоўненая хворымі на пнеўманію. Колькі напраўду хворых - невядомая, афіцыйных лічбаў няма. Людзі занепакоеныя», - паведаміў у каментары «Белсату» мясцовы краязнаўца і журналіст Канстанцін Шыталь.

Сярод шпіталізаваных - двое каталіцкіх манахаў-капуцынаў. Ім рабілі тэст на каранавірус, але пакуль COVID-2019 у іх не пацвердзіўся. На набажэнствы ў святыні зараз ходзіць значна менш людзей, адзначыў суразмоўца.

У сувязі з сітуацыяй Докшыцкі райвыканкам выдаў распараджэнне, каб маскі і пальчаткі насілі работнікі крам, аптэк і іншых падобных месцаў.

«Я бачыў тэкст гэтага распараджэння - ён такі ж, як быў прыняты перад тым у Полацку і Віцебску», - заявіў Канстанцін Шыталь.

На сайце райвыканкама ніякай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў раёне няма. Адзіная навіна аб каранавірусе прысвечана адкрыццю дабрачыннага рахунку для барацьбы з COVID-2019 на Віцебшчыне.

У Докшыцкай ЦРБ карэспандэнту «Белсата» адмовіліся даваць інфармацыю пра сітуацыю з захворваннямі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках