19 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Пасажыраў цягніка «Асіповічы-Жлобін» сабралі ў адным вагоне праз каранавірус

7
«Баста»: Пасажыраў цягніка «Асіповічы-Жлобін» сабралі ў адным вагоне праз каранавірус

Пра інфекцыю было вядома работнікам чыгункі, але электрычка працягвала рух.

Пасажыраў цягніка "Асіповічы-Жлобін" па прыбыцці на канчатковую станцыю сабралі ў адным вагоне. На вакзал у Жлобіне прыбылі "хуткія" і міліцыя. Пасажыраў выпусцілі толькі пасля таго, як перапісалі іх звесткі. Як стала вядома пазней, у адным з вагонаў ехаў пасажыр, у якога падазраюць каранавірус, паведамляе тэлеграм-канал "Баста".

"7 красавіка ехала з Бабруйска ў Жлобін на дызель-цягніку рэгіянальных ліній эканомкласа Асіповічы-Жлобін, які адпраўляўся са станцыі Бабруйск а 15:58. Работнікамі чыгуначнай станцыі была зробленая аб'ява, пра тое, што пасажыры не павінны займаць апошнія два вагоны, з тэхнічных прычын яны закрытыя.

Па прыездзе ў горад Жлобін, пасажыраў сабралі ў адным вагоне і не выпускалі. Высвятляецца, у вагоне быў чалавек з падазрэннем на каранавірус. На вакзал прыбылі міліцыянты, медперсанал у поўнай экіпіроўцы. Мы чакалі пакуль медработнікі правядуць перапіс пасажыраў і дэзінфекцыю апошніх вагонаў.

Мяркую, што калі пра гэта ўжо было вядома па прыбыцці цягніка ў Бабруйск, пра гэта павінны былі паведаміць пасажырам загадзя, каб кожны вызначаў, варта яму ехаць у гэтым цягніку ці не. І наогул не зразумела, чаму не адчапілі гэтыя вагоны ў тым жа Бабруйску, навошта трэба было іх везці ў Жлобін", - піша падпісчыца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках